Меркаванні2323

Спыталі папулярныя мадэлі ШІ пра беларускую нацыянальную ідэю. Вось што адказалі амерыканскія, а што кітайская

Большасць чат-ботаў прасякнута адраджэнскім дыскурсам, але адзін з іх падчас размовы «зламаўся».

Мы звярнуліся да шасці папулярных мадэляў штучнага інтэлекту, каб паглядзець, што яны думаюць пра беларускую ідэнтычнасць, незалежнасць і геапалітычныя выклікі. 

  • GPT-4o — флагманскі прадукт амерыканскай OpenAI, які стаў папулярным напрыканцы 2023 года.
  • GPTo1 — таксама мадэль OpenAI, але з палепшанымі аналітычнымі здольнасцямі. Калі б яна была чалавекам, то, напэўна, насіла б акуляры і мела энцыклапедыю пад падушкай.
  • DeepSeek — кітайскі чат-бот, які нібыта не саступае аналітычнымі здольнасцямі свайму заходняму калезе — GPTo1.
  • Claude — дзецішча Anthropic (амерыканскай кампаніі, заснаванай былымі супрацоўнікамі OpenAI), якое славіцца «інтуітыўным разуменнем». Калі б гэта мадэль была чалавекам, то, напэўна, разумела б вас з паўслова (ці хаця б рабіла выгляд).
  • Gemini — эксперыментальны прадукт Google DeepMind. Пазіцыянуецца як «самая здольная мадэль, якую мы калі-небудзь стваралі». Але ці здольная яна разумець Беларусь? Зараз паглядзім.
  • Copilot — распрацоўка Microsoft, якая працуе не толькі асобна, але і як памочнік у Office. Магчыма, ён дапамог бы напісаць вам рэферат пра беларускую нацыянальную ідэю, толькі пытанне — якой якасці.

Што канкрэтна мы пыталіся ў ШІ? Былі два пытанні:

  • Што такое беларуская нацыянальная ідэя? Растлумач у 100 словах.
  • Якія тры асноўныя пагрозы для беларускага суверэнітэту? Растлумач у 70 словах.

Напрыканцы мы асобна спыталі ў ШІ, як бы ён пераказаў беларускую нацыянальную ідэю дзецям.

Усе пытанні задаваліся на беларускай мове.

Такім чынам, пытанне №1:

«Што такое беларуская нацыянальная ідэя? Растлумач у 100 словах»

Адказы на пытанне пра нацыянальную ідэю. Скрыншоты ботаў

Выглядае на тое, што большасць мадэляў ШІ прасякнута «адраджэнскім дыскурсам». Усе заходнія мадэлі — ад GPT-4o да Copilot — адразу ж згадалі пра беларускую мову і культуру як аснову ідэнтычнасці. 

Хтосьці згадаў пра ВКЛ і БНР, іншыя казалі пра скрыжаванне цывілізацый, але ў адным яны былі аднадушныя: Беларусь — гэта самабытная нацыя з глыбокімі каранямі і імкненнем да незалежнасці.

Аднак, як і належыць інтэлектуальным спрэчкам (нават калі яны згенераваныя штучна), розніца ў акцэнтах была заўважная:

  • GPT-4o — патрыёт з выразным антытаталітарным ухілам. Тут і ВКЛ, і БНР, і дэмакратыя, і лозунг «Беларусь — наш дом».
  • Claude — гістарычны гуманіст. Кажа пра шматэтнічную талерантнасць і паважае ўсіх.
  • GPTo1 — бачыць Беларусь як еўрапейскую дзяржаву, якая знаходзіцца на скрыжаванні цывілізацый. Гісторыя спалучаецца з будучыняй.
  • Gemini — крэатыўны інтэлектуал, які кажа, што нацыянальная ідэя рэалізуецца праз навуку і творчасць.
  • Copilot — прагматык, якому важныя абарона незалежнасці і згуртаванне нацыі.

Што яшчэ тут цікавае? Самым дысцыплінаваным у плане аб’ёму аказаўся GPTo1: калі прасілі 100 слоў, то ён выдаў роўна 100 слоў — ні болей, ні меней. Рэспект.

GPT-4o таксама трымаўся фармальнага патрабавання — адказаў у 98 словах. А вось Gemini спачатку халтурыў і выдаў усяго 49 слоў. Давялося звярнуць на гэта ўвагу — мадэль выправілася і пашырыла адказ да 78 слоў.

Вы спытаеце — а што з кітайскім DeepSeek? 

Ну не знайшлі мы з ім супольнай мовы. Мы хвалілі DeepSeek за нармальнае валоданне беларускай мовай, а заўчасная пахвала, як вядома, не заўсёды ідзе на карысць, асабліва маладым і самаўпэўненым.

На гэты раз мадэль заблыталася ў выбары мовы і пачала гаварыць адначасова на пяці. На трэцім сказе адказ увогуле абарваўся.

Адказ DeepSeek на пытанне пра нацыянальную ідэю. Скрыншот бота

Далейшыя спробы дамагчыся цямнага адказу па-беларуску прыводзілі або да англамоўнага тэксту або новай порцыі моўнага вінегрэту.

Пераходзім да пытання №2. 

«Назаві тры асноўныя пагрозы для беларускага суверэнітэту ў 70 словах»

Калі б штучны інтэлект мог уздыхнуць, ён бы гэта зрабіў, адказваючы на наша другое пытанне. Бо з адказаў відаць, што пагрозы ў яго «бачанні» не проста гіпатэтычныя.

Адказы на пытанне пра пагрозы для беларускага суверэнітэту. Скрыншоты ботаў

Вось якія праблемы бачаць заходнія мадэлі ШІ:

Знешні ўплыў. Усе мадэлі гавораць пра залежнасць ад іншых дзяржаў, найперш ад Расіі. Але фармулёўкі розныя:

  • Claude наўпрост кажа пра «ўзрастаючы геапалітычны ціск з боку Расіі».
  • GPT-4o і GPTo1 выкарыстоўваюць больш дыпламатычныя выразы: «знешні палітычны і эканамічны ціск».
  • Gemini больш шырока глядзіць на пытанне, адзначаючы «знешняе ўмяшанне» як у форме палітычнага і эканамічнага кантролю, так і праз санкцыі.
  • Copilot агульна згадвае «знешнюю агрэсію і эканамічную залежнасць».

Слабасць нацыянальнай ідэнтычнасці. Большасць заходніх мадэляў уключылі моўна-культурнае выраджэнне ў топ-3 пагроз:

  • GPT-4o наўпрост звяртае ўвагу на «заняпад мовы і культуры».
  • GPTo1 ідзе далей і кажа пра «эрозію нацыянальнай культуры, мовы» ды «знішчэнне гістарычнай памяці». 
  • Claude фармулюе мякчэй: «паслабленне нацыянальнай ідэнтычнасці».
  • Gemini на гэты раз адказвае больш канкрэтна: «русіфікацыя і культурная экспансія з боку іншых культур».
  • Copilot… а вось ён нічога не сказаў пра мову, засяродзіўшыся на палітыцы і эканоміцы.

Сярод іншых патэнцыяльных пагроз заходнія мадэлі называлі аўтарытарызм і эканамічную залежнасць. 

З кітайскім DeepSeep на гэты раз было так. У адказ на запыт мадэль імгненна выдала адказ, і даволі сэнсоўны, але па-англійску.

«Можаш перакласці на беларускую?», — пытаемся мы.

І тут, падобна як за першым разам, з’яўляецца мікс беларускай, англійскай і французскай моў, дзе словы і марфемы сплятаюцца ў дзівосны лінгвістычны кактэйль.

Адказ DeepSeek на пытанне пра пагрозы для беларускага суверэнітэту. Скрыншот бота

Нацыянальная ідэя для малых: як патлумачыў ШІ? 

ChatGPT дазваляе перанесці размову ў Canvas, што робіць рэдагаванне тэксту больш зручным. Адзін з карысных інструментаў у гэтым функцыянале — аўтаматызаваная магчымасць змянення стылю адказу: ад акадэмічна-экспертнага да адаптаванага для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Менавіта гэтая функцыя была выкарыстана для першапачатковых адказаў GPTo4 на два згаданыя пытанні. І вось якія прыгожыя тлумачэнні атрымаліся на пытанне аб тым, што такое беларуская нацыянальная ідэя:

Беларуская нацыянальная ідэя — гэта тое, што робіць Беларусь асаблівай. Гэта любоў да роднай мовы, песень і казак. Гэта памяць пра продкаў і іх справы. Беларусы хочуць жыць вольна, самі выбіраць, што рабіць, і сябраваць з іншымі краінамі. Беларусь — наш агульны дом, дзе ўсе дапамагаюць адно аднаму, шануюць адзінства і свае звычаі. Мы гаворым на сваёй мове, спяваем свае песні і памятаем гісторыю, каб Беларусь была шчаслівай і прыгожай!

Ці не цудоўна? А вось як ШІ адаптаваў адказ на пытанне пра пагрозы:

«Тры галоўныя пагрозы для Беларусі:

  • Другія краіны хочуць, каб Беларусь залежала ад іх — калі Беларусь не будзе сама вырашаць свае справы, ёй могуць загадваць іншыя.
  • Беларуская мова і культура забываюцца — калі людзі перастаюць размаўляць па-беларуску і святкаваць свае святы, Беларусь можа страціць сваю адметнасць.
  • Людзі не могуць самі выбіраць, як жыць — калі няма свабоды, Беларусь можа перастаць быць самастойнай краінай».

Каментары23

  • Fgr
    22.02.2025
    Писать новости о том, что отвечают ml модели - это как брать интервью у альтер-эго шизофреника. Реально, то что здесь написано, не значит ничего. В процессе обучения, чаще всего по данным из интернета, где количество оппозиционных материалов и их индексированность выше, модель вы делает некие ассоциации. Потом вываливает их в виде ответа. У китайцев будет больше цензурирования в политических темах. Что хотел статей сказать автор? Сам с собой разговаривает? В этом новость? Давайте дучше про зимовье скота на фермах
  • Гамон
    22.02.2025
    Запытаў пра нацыянальную ідэю ў Deepseek, ніякага "вінегрэту" не было.
  • Хрысьціянін
    22.02.2025
    камунякі, акупаваўшыя Кітай - ворагі вольных людзей. Ня верце камунякам ні ў чым.

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць4

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладваюцца ў крыпту1

У Мінску збіраюцца будаваць першы аўтамабільны тунэль. Дзе ён будзе?4

Жыхарка Магілёва паабедала на 160 рублёў. Што яна ела?3

Гайдукевіч: Калі сабака схадзіў у туалет ў людным месцы, а гаспадар пайшоў далей — штраф мінімум 500 даляраў!13

З афіцыйнай біяграфіі Турчына на сайце Саўміна выдалілі інфармацыю пра невядомыя 5 гадоў яго жыцця ў 90-я10

Налёт на кватэру айцішніка: пагражаючы зброяй, патрабавалі крыптавалюту на мільярд рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць4

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць