Вайна22

Пуцін заявіў, што расіяне зайшлі з Куршчыны на ўкраінскую тэрыторыю. Ва Украіне абверглі

Уладзімір Пуцін сёння заявіў, што, маўляў, расійскія вайскоўцы перасеклі мяжу Курскай вобласці з Украінай. Аднак ва Украіне кажуць, што гэта была толькі дыверсійна-разведвальная група, а пра шырокае наступленне гаворкі ніяк не ідзе.

Мяжа Украіны з Курскай вобласцю Расіі. Скрыншот карты DeepState

Паводле слоў Пуціна, перасячэнне мяжы здзейснілі вайскоўцы 810-й брыгады расійскай марской пяхоты — менавіта гэта падраздзяленне ваюе супраць украінскіх войскаў у Курскай вобласці.

У цэнтры супрацьдзеяння дэзынфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны кажуць, што пра шырокамаштабны наступ расіян гаворка не ідзе, бо на тэрыторыі Куршчыны проста на гэты момант няма груповак, здольных яго ажыццяўляць. Праўда, на тэрыторыю Украіны спрабавала зайсці дыверсійна-разведвальная група, аднак яе хутка знішчылі.

Прадстаўнік Генштаба УСУ Дзмітрый Ліхавы таксама адмаўляў прарыў з Курскай вобласці, адзначыўшы, што расіяне распаўсюджваюць «дадатковыя ўкіды» «на фоне агульных не найлепшых настрояў у нашых сацсетках».

Ён расказаў, што каля шостай гадзіны раніцы расійскае падраздзяленне паспрабавала прасунуцца ў бок мяжы з Украінай на кірунку Мікалаева-Дар'іна — Жураўка. Аднак гэтая спроба поспеху не мела.

Каментары2

  • Барадзед
    19.02.2025
    Неужели Трамп надоумил?
  • Samy
    19.02.2025
    Нашли кому верить, ботоксному троллю!

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу13

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?24

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

Трамп заявіў, што ягоныя прадстаўнікі едуць у Расію «проста цяпер»3

У Польшчы хочуць увесці падатак для бігтэхаў, але ЗША гэта не падабаецца2

«Я баялася, што яна будзе выглядаць менавіта так». Беларуска два гады шукала магілу сваёй бабулі ў Польшчы — і нарэшце знайшла3

Халезін: Жыццё пасля смерці існуе, мы ўсе жывём у грыбной матрыцы23

Лукашэнка зняў з пасады начальніка Акадэміі МУС1

«Будуць выстаўленыя невыканальныя ўмовы». У Крамлі абмяркоўваюць сцэнары адмовы ад часовага перамір'я5

НАСА скарысталася Марсам як трамплінам, каб разагнаць зонд у бок Юпітэра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу13

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць