Украінскія дэсантнікі ўзялі пад кантроль населены пункт Котліна на пакроўскім кірунку, заявіла прэс-служба 25-й асобнай паветрана-дэсантнай Січаслаўскай брыгады ДШВ УСУ.

«У ходзе штурмавых аднаўленчых дзеянняў дэсантнікі 25-й асобнай паветрана-дэсантнай Січаслаўскай брыгады ДШВ УС Украіны зачысцілі населены пункт Котліна, што пад Пакроўскам. Заняцце гэтага населенага пункта дазволіла б акупантам выйсці на трасу Пакроўск-Днепр, таму на яго захоп у свой час вораг кінуў значныя сілы. Січаслаўскія дэсантнікі і сумежныя падраздзяленні не дазволілі расейцам замацавацца ў Котліне і выбілі акупантаў за яго межы», — гаворыцца ў паведамленні.
Афіцыйных каментароў пакуль не было.
Каментары