Усяго патроху99

Беларус Дзмітрый Шэпелеў расказаў падрабязнасці хваробы, лячэння і смерці Жанны Фрыске

«Паколькі нам не пакінулі іншага выбару, акрамя як перажыць гэта на публіку, я стараўся зрабіць гэта годна».

Dmitry Shepelev and Zhanna Friske Дзмітрый Шэпелеў і Жанна Фрыске Дмитрий Шепелев и Жанна Фриске
Дзмітрый Шэпелеў і Жанна Фрыске. Фота: hochu.ua

Расійская спявачка Жанна Фрыске стала вядомай дзякуючы гурту «Блестящие». Пасля яна здымалася ў кіно, рабіла сольную кар'еру. З Дзмітрыем Шэпелевым, які родам з Мінска і пачынаў кар'еру на БТ, яны пабраліся шлюбам у 2011 годзе. А ў 2013-м у іх нарадзіўся сын Платон.

Праз некалькі месяцаў пасля родаў Жанне быў пастаўлены дыягназ — гліабластома (неаперабельная пухліна галаўнога мозгу). Увосень таго ж года Фрыске перастала з'яўляцца на публіцы і размяшчаць актуальныя фатаграфіі.

Афіцыйна пра хваробу спявачкі стала вядома ў студзені 2014 года, калі пра яе распавяла сям'я Фрыске. «Першы канал» правёў збор сродкаў на лячэнне спявачкі. 

Жанна Фрыске памерла 15 чэрвеня 2015 года. Апошнія тры месяцы яна знаходзілася ў коме.

«Для мяне гэта былі самыя цяжкія два гады ў маім жыцці. Нічога горш не адбывалася. Я спыніў сваё жыццё, я спыніў сваю кар'еру, і я займаўся ёй, я займаўся яе выратаваннем. Наступствы гэтага я адчуваю да сённяшняга дня», —

расказаў Дзмітрый Шэпелеў у інтэрв'ю ютуб-каналу Надзеі Стралец, згадваючы гісторыю змагання з хваробай Жанны Фрыске.

Тэлевядучы падкрэслівае, што для яго было важна, каб аб хваробе Жанны ніхто не даведаўся.

«Жанна была вельмі ўразлівая. І мне сапраўды не хацелася гэтым з кімсьці дзяліцца»,

— тлумачыць Дзмітрый і згадвае, што праграма «Пусть говорят» з якой пачаўся збор грошай на лячэнне, выйшла праз паўгода. На той час яны ўжо шмат паездзілі па свеце, шукаючы лячэння.

«Арганізаваць перамяшчэнне такога публічнага чалавека ў суправаджэнні іншага публічнага чалавека так, каб пра гэта ніхто не даведаўся — вялікая праца.

Шчыра кажучы, мне хацелася б, каб так і было. І гэтую публічную частку яе гісторыі я не выбіраў. Ёсць і іншыя прыклады, калі сям'я перажывае гэтую трагедыю ўнутры сябе. І гэты шлях здаецца мне складаным, важным і слушным. Але паколькі нам не пакінулі іншага выбару, акрамя як перажыць гэта на публіку, я стараўся зрабіць гэта годна», — даводзіць Шэпелеў.

Шэпелеў дадае, што на момант выхаду праграмы Жанна «наўрад ці магла ў поўнай меры ацаніць маштаб таго, што адбываецца. Яна ўспрымала гэта інакш. Спадзяюся, што лягчэй і прасцей, чым усе мы».

Dmitry Shepelev and Zhanna Friske Дзмітрый Шэпелеў і Жанна Фрыске Дмитрий Шепелев и Жанна Фриске
Дзмітрый Шэпелеў і Жанна Фрыске. Скрын відэа: Riybkazol / YouTube

Дзмітрый згадвае, што першае, што ён пачуў ад дактароў клінікі ў Нью-Ёрку, куды яны трапілі ў студзені 2014 года, было «калі б вы не прывезлі яе сёння, праз некалькі дзён яе б не стала».

Шэпелеў тлумачыць, чаму для лячэння былі абраны Злучаныя Штаты:

«Тыя лекі, якія маглі б нейкім чынам паўплываць на яе стан, знаходзіліся ў стадыі распрацоўкі. У Расіі гэтыя лекі не былі даступныя. Так з'явіліся Злучаныя Штаты Амерыкі, таму што там прапаноўвалі такога роду [лячэнне], гэта назывецца trial — выпрабаванні. У Расіі такога ўвогуле не было».

Па словах Шэпелева, эксперыментальнае лячэнне мела кароткачасовы эфект — у Жанны пачалася рэмісія. Ён верыў у поспех і не верыў у прагнозы дактароў:

«Нам, безумоўна, казалі аб тым, што дзеянне лекаў кароткачасовае, што гэта малаверагодна будзе выратаваннем, што нам не трэба будаваць доўгатэрміновых планаў. Цяпер гэтыя галасы з мінулага я чую. Тады не чуў. І тады, безумоўна, гэтыя лекі былі надзеяй, вельмі моцнай верай у тое, што ўсё будзе добра. Я быў абсалютна ўпэўнены, што мы зможам перамагчы. Абсалютна перакананы. Мы будавалі планы на будучыню. У нас рос сын».

Як прызнаецца Дзмітрый, бліжэй да канца жыцця Жанны ён прыняў факт яе хуткага адыходу:

«Гэта маральная дылема, якая стаіць перад кожным чалавекам, які аказваецца ў такой сітуацыі. Рэалістычнасць таго, што вашаму каханаму чалавеку можна дапамагчы. І рана ці позна гэтае рашэнне трэба прымаць. (…) Я прыйшоў да гэтага разумення пад самы канец, калі ўжо было зразумела, што нічога зрабіць сапраўды нельга».

Дзмітрый Шэпелеў Дмитрий Шепелев Dmitry Shepelev
Дзмітрый Шэпелеў. Скрын відэа: NadinStrelets / YouTube

Шэпелеў згадвае, што аб смерці Жанны ён даведаўся на моры, дзе быў разам з сынам. Ён тлумачыць, чаму так атрымалася:

«Я адвёз сына як мага далей, бо мне не хацелася, каб ён быў сведкам яе смерці. Не было сумневаў у тым, што бой прайграны. Гэта павольны працэс. Гэта не адбываецца, як у кіно. Чалавек вельмі марудна сыходзіць. Гэта прыкметна па дробязях, але гэта прыкметна.

Нашаму сыну было ў той момант два гады. І я ўсведамляў, што сапраўды не хачу, каб ён быў сведкам усяго гэтага. Ён занадта малы для гэтага. Жадаў зберагчы яго, таму што я разумеў, што ўзровень драмы будзе вельмі высокі. Ведаючы яе сям'ю, ведаючы ўвагу да яе, гэта будзе няпроста.

І мне менш за ўсё хацелася, каб гэтая сітуацыя закранула яго. Я асабіста прыняў гэтае рашэнне і павінен быў вывезці яго на мора, дзе ён павінен быў правесці лета.

Мы развіталіся з Жаннай, селі ў таксі. Увечары таго ж дня мы апынуліся на моры, а ўначы мне напісалі аб тым, што яе не стала. Мне спатрэбілася каля сутак для таго, каб мой бацька паспеў прыляцець туды, дзе мы знаходзіліся з Платонам, падхапіць яго і застацца з ім там, а мне вярнуцца для таго, каб развітацца з ёю. Гэта супадзенне. Але супадзенне, у якім я бачу пэўны сімвалізм. Паколькі адбылося менавіта так, я стаўлюся да гэтага, што яна згодна з маім рашэннем.

На сёння я паступіў бы сапраўды гэтак жа».

Фота: Дзмітрый Каратаеў / Камерсант

Шэпелеў згадвае, што пасля смерці Жанны Фрыске ён хацеў як найхутчэй заняцца працай, каб не думаць аб тым, што адбылося, яму трэба было на нешта адцягнуцца:

«Мне вельмі хацелася здымацца, і праца была для мяне на той момант вельмі важная. Але працы ў той момант не было. Я памятаю, як я маліў: дайце што-небудзь. Але не здарылася. Не будзем шукаць вінаватых. Працы не было».

Як расказаў Шэпелаў, цяпер ён займаецца сваімі праектамі, у якіх выступае прадзюсарам. Яны размешчана на платформе Rutube.

«Гэта быў вельмі важны і вельмі новы досвед для мяне. Я зразумеў, што я атрымліваю не менш задавальнення ад таго, што я знаходжуся з другога боку камеры», — адзначае мужчына.

І расказвае пра поспехі там:

«Мы знялі вельмі класны праект для тэлеканала «ТВ-3». Мы здымалі для ВК. (…) Плюс у мяне падпісаны эксклюзіўны кантракт з тэлеканалам «Расія». І апошнія 4 ці 5 гадоў мы разам».

Каментары9

  • Беспрацоуны бедарус
    27.02.2025
    Багатыя таксама плачуць. Як складана арганизаваць таким важным VIP асобам, пашкадуйце их. Тутэйшы бедарус зможа паехаць да Нью-Ёрка за таблэтками? Такия важныя и публичныя: адна Калинки-Малинки сьпявала, други моладзь забауляу на перадачы 5 на 5. Што яны такого зрабили, што стали важными пярсонами?
  • Не внучок
    27.02.2025
    Anatol Starkou, Старков, не смеши. Внуки правнуки Рыгорыча обеспечены материально на 200 лет вперёд.
  • Беспрацоуны бедарус
    27.02.2025
    Не внучок, памыляешься! Якия 200 гадоу! Нават кали марнаваць па 20000 тысяч даляроу на месяц з аднаго мильярда, то хопиць аж на 4000 гадоу! Гэтыя Лукашэнки будуць жыць не працуючы да наступнага ледніковага перыяду.

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць5

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладваюцца ў крыпту1

У Мінску збіраюцца будаваць першы аўтамабільны тунэль. Дзе ён будзе?4

Жыхарка Магілёва паабедала на 160 рублёў. Што яна ела?3

Гайдукевіч: Калі сабака схадзіў у туалет ў людным месцы, а гаспадар пайшоў далей — штраф мінімум 500 даляраў!13

З афіцыйнай біяграфіі Турчына на сайце Саўміна выдалілі інфармацыю пра невядомыя 5 гадоў яго жыцця ў 90-я10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць5

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць