Грамадства3636

Андрэй Дзмітрыеў даў параду, што цяпер рабіць беларусам

Экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік грамадскага аб’яднання «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў актывізаваў свой ютуб-канал, дзе размясціў чатыры відэа.

Андрэй Дзмітрыеў Андрей Дмитриев Andrey Dmitriev
Андрэй Дзмітрыеў. Скрын відэа: Dzmitryeu / YouTube

На канале Андрэй Дзмітрыеў разважае:

«Бачу Беларусь краінай для кожнага, дзе паважаюць грамадзян, без дыктатараў, ідэолагаў і алігархаў, з моцным самакіраваннем, самастойнай эканомікай і роўнасцю ўсіх перад законам. Лічу, што дзяржава павінна падтрымліваць сваіх грамадзян».

Андрэй Дзмітрыеў прапануе стратэгію малых спраў — паступовых змен праз актыўны ўдзел людзей у жыцці сваіх супольнасцей. Ён даводзіць, што нават невялікія ініцыятывы — устаноўка пандуса, сумесныя мерапрыемствы з суседзямі, добраўпарадкаванне двара — у сукупнасці мяняюць свет.

«Калі глядзіш на ўсё, што адбываецца сёння вакол, увогуле натуральным з'яўляецца жаданне проста заплюшчыць вочы і нічога гэтага не бачыць. Сказаць сабе: ну, я ніяк на гэта паўплываць не магу, на рашэнні вялікіх людзей, сусветных лідараў», — заўважае палітык.

«Стратэгія малых спраў, яна якраз пра тое, каб падзяліць тое, на што мы не ўплываем, і тое, на што мы павінны ўплываць, таму што гэта наша жыццё», — лічыць палітык.

Дзмітрыеў падзяліўся, што яму дапамагло прайсці праз складаныя часы, — трэба ўмець заўважаць добрае.

«Вельмі проста сёння з усімі СМІ, з усімі навінамі быць у бясконцай дэпрэсіі. І ад таго, што адбываецца, і ад таго, што на гэта незразумела, як уплываць. (…) Адказам на гэта павінна быць не ўнутраная эміграцыя, (…) а свядомая канцэнтрацыя на тым, а што добрага ёсць у жыцці, і што я магу сёння рабіць, каб гэтага добрага рабілася больш».

«Трэба пачаць дзяліцца Беларуссю, якая вам падабаецца, і цікавіцца ёю. Гэта простыя рэчы, якія можна рабіць у сваіх сацсетках. Можна пацікавіцца, як называлася вуліца, на якой вы сёння жывяце, раней. Можна запытаць у сваіх сваякоў пра гісторыю мясціны, адкуль пайшлі вашы бабулі, дзядулі, ці нейкія цікавыя гісторыі, і падзяліцца гэтым зноў у сацсетках. Абавязкова выкладваць відэа і фота з тых вандровак, экскурсій па Беларусі, якія ёсць. (…)

Важна нам дзяліцца паміж сабою Беларуссю. І тады яе будзе больш», — лічыць Дзмітрыеў і выказвае ўпэўненасць, што такім чынам «мы будзем усё лепш і лепш адказваць сабе на пытанне, хто мы такія беларусы і што для нас сёння Беларусь».

Каментары36

  • Ёсік
    27.02.2025
    Зьміцер, у Беларусі што б не зрабіў, якую ініцыятыву не цягнуў да існаваньня, калі тамака няма згадкі, што гэта ўсё дзякуючы лукашэнку, усё загнецца, а сам атрымаеш такія непрыемнасьці, што больш не захочыш такім займацца.
  • Максим Дизайнер
    27.02.2025
    У Дмитриева был отличный тандемом с Короткевич. Их походы с реальными предлажениями к чиновникам - отличная инициаива. Невероятная политика на британский манер, смести все, и новый мир построить - утопия. На выборах в 2020-м голосовал за Дмитриева.
  • Злы
    27.02.2025
    Што сапраўды варта рабіць беларусам - дык гэта вывозіць сваіх дзяцей з чырвона-зялёнага калгасу, у які лукашысты ператварылі краіну.

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць4

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладваюцца ў крыпту1

У Мінску збіраюцца будаваць першы аўтамабільны тунэль. Дзе ён будзе?4

Жыхарка Магілёва паабедала на 160 рублёў. Што яна ела?3

Гайдукевіч: Калі сабака схадзіў у туалет ў людным месцы, а гаспадар пайшоў далей — штраф мінімум 500 даляраў!13

З афіцыйнай біяграфіі Турчына на сайце Саўміна выдалілі інфармацыю пра невядомыя 5 гадоў яго жыцця ў 90-я10

Налёт на кватэру айцішніка: пагражаючы зброяй, патрабавалі крыптавалюту на мільярд рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць4

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць