Аляксандр Лукашэнка на нараддзе па цэнаўтварэнні ўзняў пытанне пра сабекошт прадукцыі.

«Выдаткі ў нас празмерныя і агідна працуем. Дапусцім, агуркі і памідоры. Усе крычаць: «Мінусавая рэнтабельнасць. Не можам». А хто разабраўся з выдаткамі? Хоць адзін губернатар нос туды ўваткнуў? Я ўжо не кажу пра Снапкова (першы намеснік прэм'ер-міністра), якому было даручана вырашыць гэтую праблему. Хто з выдаткамі разабраўся?» — спытаў Лукашэнка.
Ён сказаў звярнуць увагу на выдаткі.
«Калі так, тады няхай кіраўнік ездзіць на сівым кані, а не на «Мэрсэдэсе». Ці не? Вы паглядзелі, з чаго складаецца гэты сабекошт. Можа, гэты кіраўнік усім нам не толькі да святаў, але і да ранішняй або да вячэрняй трапезы прывозіць кошыкамі прадукцыю? І вы што, думаеце, ён са свайго заробку вам прывозіць? Не, гэта ўсё кладзецца на сабекошт і ўваходзіць у кошт».
Лукашэнка расказаў, што перад нарадай яму прынеслі вялікі пакет дакументаў, аднак, што менавіта ўносіць на яго разгляд урад, сваю прамежкавую або выніковую прапанову, з іх незразумела.
«Кожны дзень фактычна дапытваў Снапкова па гэтым пытанні. Галоўчанка нагадваў, што гэта ваш галоўны экзамен. Нас глядзяць людзі, нас падтрымліваюць. Мы ўсе захлёбваючыся радаваліся, што за нас прагаласавалі на апошніх выбарах. Народ паверыў. А мы што?» — задаўся пытаннем Лукашэнка.
«Сядзяць, выдумляюць нейкую формулу, і ў кожнага сваё меркаванне ў галаве. (…) Мы не павінны празмерна стрымліваць цэны таваравытворцаў. Там павінна быць нармальная рэнтабельнасць. Скарачайце выдаткі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Каментары