Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны назіраюцца мокры снег і дождж. Магчымае наліпанне снегу, месцамі ўтварэнне туману, а на асобных участках дарог — галалёдзіца.

ДАІ рэкамендуе кіроўцам не варта спяшацца са зменай шын на летнія, рухацца з хуткасцю, якая адпавядае дарожным умовам на канкрэтным участку маршруту.
Устрымацца ад рэзкіх і неабдуманых манеўраў і строга выконваць сігналы святлафораў і патрабаванні дарожных знакаў, а таксама абавязкова прышпіліцца і забяспечыць бяспечную перавозку пасажыраў, асабліва дзяцей.
Пешаходам раяць у выпадках недастатковай бачнасці апранаць яркае адзенне. У цёмны час сутак выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы. Пераходзіць праезную частку з максімальнай уважлівасцю: глядзець па баках і пераканацца, што вадзіцелі вас заўважылі і паспяваюць спыніцца.
Каментары