Спорт

Галоўны трэнер гродзенскага «Нёмана» атрымаў падчас матчу чырвоную картку за непрыстойны жэст ВІДЭА

Інцыдэнт адбыўся ў самым канцы матчу 1/8 фіналу Кубка Беларусі, у якім гродзенскі «Нёман» сустракаўся з мінскім «Дынама».

Менавіта за гэты жэст Ігар Кавалевіч быў выдалены з поля. Фота: pressball.by

Матч адбываўся на мінскім стадыёне «Дынама-Юні», і на ім узнік канфлікт галоўных трэнераў «Нёмана» Ігара Кавалевіча і «Дынама» Вадзіма Скрыпчанкі.

Абодва настаўнікі атрымалі папярэджанні ад арбітра сустрэчы, а кіраўнік гродзенцаў і ўвогуле быў выдалены за непрыстойны жэст, з-за чаго быў вымушаны сустракаць фінальны свісток на трыбуне.

«Нёман» у выніку выйграў гэты матч з лікам 2:0 і выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі. Незадоўга да гэтага, 22 лютага, гэтыя самыя каманды сустрэліся ў матчы Суперкубка Беларусі, і там мацнейшыя былі дынамаўцы — 2:1.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?20

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?

Усе навіны →
Усе навіны

З афіцыйнай біяграфіі Турчына на сайце Саўміна выдалілі інфармацыю пра невядомыя 5 гадоў яго жыцця ў 90-я9

Налёт на кватэру айцішніка: пагражаючы зброяй, патрабавалі крыптавалюту на мільярд рублёў3

На выбарах у Грэнландыі перамагла партыя, якая выступае за саюз з Даніяй

«Калі б гэты патэнцыял правільна скіравалі, мы б зламалі іх». Гутарка з экс-сілавіком, які быў паранены на пратэстах 2020-га5

Ціханоўская: 287 дзяржаўных прадпрыемстваў вырабляюць зброю для Расіі4

«Мы ж браты». Даведаліся, навошта для школ Магілёўскага раёна закупілі расійскія сцягі20

Беларусу выставілі абвінавачанне ў падпале гіпермаркета ў Варшаве па заданні расійскіх спецслужбаў2

УСУ арганізавана адступаюць з Курскай вобласці. Расіяне занялі Суджу13

Як цяпер выглядае мост у цэнтры Мінска, які ўжо двойчы ствараў праблемы кіроўцам?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?20

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць