Усяго патроху77

Беларускі Дзед Мароз пераедзе ў новую рэзідэнцыю

Пачаць будаўніцтва плануюць у 2026 годзе.

Дзед Мароз у Белавежскай пушчы. Фота: npbp.by

У Нацыянальным парку «Белавежская пушча» распрацавалі праект новага дома Дзеда Мароза.

«Летась мы зрабілі праект для рэзідэнцыі. Будзе зусім новы дом. Па канцэпцыі казкі «Марозка», але трошкі зменены. Ён будзе драўляны, з вялікай плошчай. Гэта будзе турыстычны аб'ект. Гэта значыць не толькі дом для самога Дзеда Мароза. Турыст зможа заходзіць ва ўнутр, каб убачыць Ледзяное царства, пакой Дзеда Мароза, спальню, вялікі камін», — расказаў БелТА генеральны дырэктар нацпарка Уладзіслаў Цецяронак.

Пачаць будаўніцтва новага дома Дзеда Мароза плануюць у 2026 годзе.

«Думаю, за год мы яго ўзвядзем. Спадзяюся, калі ўсё складзецца з фінансаваннем, то ў 2026 годзе да навагодніх святаў мы ўжо будзем прымаць гасцей у новым доме», — дадаў гендырэктар.

Абноўленыя галоўныя вароты Белавежскай пушчы. Фота: БелТА

У Белавежскай пушчы змяніліся і іншыя аб'екты — галоўныя вароты пушчы, закусачная Дзеда Мароза, кірмашовая «падкова», вальеры з дзікімі жывёламі. 

Абноўленыя галоўныя вароты Белавежскай пушчы. Фота: БелТА

Каментары7

  • Ёсік
    02.03.2025
    Усё расейскае. А чаму не Сьвяты Мікалай?
  • кожны Літвін - Беларус ведае што наш Саната мае старажытнае імя Зюзя
    02.03.2025
    не Беларускі а Белорасіянскі , кожны Літвін - Беларус ведае што наш Саната мае старажытнае імя Зюзя .
  • наш Саната мае старажытнае імя Зюзя
    02.03.2025
    Імя, кожны Літвін - Беларус ведае што наш Саната мае старажытнае імя Зюзя .

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць5

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладваюцца ў крыпту1

У Мінску збіраюцца будаваць першы аўтамабільны тунэль. Дзе ён будзе?4

Жыхарка Магілёва паабедала на 160 рублёў. Што яна ела?3

Гайдукевіч: Калі сабака схадзіў у туалет ў людным месцы, а гаспадар пайшоў далей — штраф мінімум 500 даляраў!13

З афіцыйнай біяграфіі Турчына на сайце Саўміна выдалілі інфармацыю пра невядомыя 5 гадоў яго жыцця ў 90-я10

Налёт на кватэру айцішніка: пагражаючы зброяй, патрабавалі крыптавалюту на мільярд рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць5

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць