Першую навальніцу 2025 года зафіксавалі ў Віцебску 4 сакавіка. Яна здарылася каля 23-й гадзіны і суправаджалася залевай, грымотамі, маланкамі і градам дыяметрам 6 мм.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак
Такая ж сітуацыя была зафіксаваная на метэаралагічнай станцыі Езярышча ў Гарадоцкім раёне.
Сіноптыкі тлумачаць такую раннюю сёлетнюю навальніцу анамальна цёплым надвор'ем. Сярэднесутачная тэмпература на Віцебшчыне цяпер перавышае норму на 6 градусаў.
«Прычына сакавіцкай навальніцы — у высокай няўстойлівасці ў атмасферы, звязанай з праходжаннем халоднага атмасфернага фронту, які прыйшоў на тэрыторыю нашай краіны з Прыбалтыкі», — паведамілі ў «Віцебскаблгідрамеце».
З 1936 года сакавіцкія навальніцы ў Беларусі фіксавалі толькі дзесяць разоў.
Каментары