Кальцавую лінію мінскага метро пачнуць будаваць ад «Пушкінскай» да плошчы Бангалор
Чацвёртая лінія мінскага метро будзе ад пачатку арыентавацца на жыхароў ЖК «Паўночны бераг». Пра гэта расказаў дырэктар «Мінскметрапраекта» Міхаіл Рудзько падчас канферэнцыі «Перспектывы развіцця сталічнага метрапалітэна ва ўмовах мегаполіса, які расце», піша Office Life.

Паводле слоў чыноўніка, на гэты момант у плане будаўніцтва чацвёртай лініі метро ёсць 17 станцый. Цяпер кампанія рыхтуе абгрунтаванне для кожнай з іх. Пры гэтым колькасць станцый можа змяніцца.
Аднак, па словах Міхаіла Рудзько, станцыі на лініі ад «Пушкінскай» да «Парку Дружбы народаў» будуць будаваць у першую чаргу.
Паведамляецца, што новыя станцыі будуць глыбейшыя за цяперашнія: перасадачныя — на 20-25 метраў, а звычайныя — на 12-16 метраў. У дызайне ж кожная станцыя будзе са сваёй разыначкай.
Раней паведамлялася, што кальцавая лінія метро пройдзе ўнутры транспартнага кальца Мінска праз плошчу Бангалор і злучыць чырвоную, сінюю і зялёную лініі. Будаваць яе пачнуць у 2030 годзе. Кошт пабудовы 1 кіламетра метро — 70 мільёнаў даляраў.
У Мінскім метрапалітэне паказалі, што робяць там ноччу
Навошта Мінску кальцавая лінія метро, і колькі станцый яна будзе налічваць
Лукашэнка паабяцаў кіраўніку Мінска званне Героя Беларусі, калі той здолее зрабіць будаўніцтва метро таннейшым
«Не трэба заганяць пад зямлю палацы». Лукашэнка загадаў спрасціць будаўніцтва метро
Каментары