Вайна33

У Івана-Франкоўску падпалкоўнік з ТЦК мабілізаваў расіяніна — яго аштрафавалі

Работнік тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання ведаў, што ў мужчыны няма ўкраінскага грамадзянства, але ўсё роўна паспрабаваў адправіць яго ў вайсковую частку.

Ілюстрацыйнае фота: Генштаб Украіны

У Івана-Франкоўскай вобласці работнік ТЦК — гэта орган, які займаецца воінскім улікам і мабілізацыяй — спрабаваў адправіць на вайну грамадзяніна Расіі. 

6 лютага 2025 года часова в.а. начальніка аднаго з ТЦК накіраваў расіяніна, у якога няма ўкраінскага грамадзянства, на ваенна-лячэбную камісію, а затым паставіў мужчыну на ваенны ўлік і ўключыў у спіс мабілізаваных на адпраўку ў вайсковую частку, піша Zaxid Net.

У матэрыялах справы ўказана, што падпалкоўнік праверыў дакументы мужчыны і ведаў, што той з'яўляецца замежнікам і не падлягае мабілізацыі. Аднак супрацоўнік ТЦК усё роўна вырашыў мабілізаваць грамадзяніна Расіі.

Нявеста расіяніна падала заяву ў пракуратуру. На работніка ТЦК склалі адміністрацыйны пратакол за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. На суд падпалкоўнік не прыйшоў, але даслаў заяву аб прызнанні віны.

Суд прызнаў чыноўніка ТЦК вінаватым у перавышэнні паўнамоцтваў і наклаў на яго штраф у памеры 17 тысяч грыўняў (410 даляраў).

Каментары3

  • Людолови
    07.03.2025
    Комуняни!
    Це перегиб на местах, на самої справі урср в жодному разі не радянська республика плоть від плоти з рсфср і бсср
  • Акабчык Кіднэпінгавы
    07.03.2025
    Скрасьці не свайго прыгоннага - 400 даляраў
  • Ёрк
    07.03.2025
    Акабчык Кіднэпінгавы, крамлёўскі бот асаб аж шчыруе пад тактмі тэмамі.

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць4

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладваюцца ў крыпту1

У Мінску збіраюцца будаваць першы аўтамабільны тунэль. Дзе ён будзе?4

Жыхарка Магілёва паабедала на 160 рублёў. Што яна ела?3

Гайдукевіч: Калі сабака схадзіў у туалет ў людным месцы, а гаспадар пайшоў далей — штраф мінімум 500 даляраў!13

З афіцыйнай біяграфіі Турчына на сайце Саўміна выдалілі інфармацыю пра невядомыя 5 гадоў яго жыцця ў 90-я10

Налёт на кватэру айцішніка: пагражаючы зброяй, патрабавалі крыптавалюту на мільярд рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць4

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць