У расійскім Екацярынбургу затрымалі выхадца з Таджыкістана за распусную перапіску са школьніцай з Беларусі. Інфармацыю ў мясцовым выданні заўважыў REFORM.news.
«У сярэдзіне студзеня Насімджон У. пачаў пісаць у вайберы 13-гадовай школьніцы з Бабруйска, ведаючы, што яна — непаўналетняя. Скідаў ёй фота і відэа са сваім аголеным чэлесам», — распавёў суразмоўца.
Мужчына прызнаўся ў зробленым. На яго завялі крымінальную справу па ч.2 арт. 135 КК РФ (распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, якая не дасягнула чатырнаццацігадовага ўзросту).
Каментары