Не кожны дарослы спанатрыць, што кажуць падлеткі з пакалення Альфа — народжаныя ў 2010-х.

Для старэйшага пакалення дужка — сімвал усмешкі, пазітыўнай рэакцыі на мінулае паведамленне і, радзей, сарказму. Для падлеткаў — гэта банальнасць і перажытак. І гэта не адзіны такі прыклад.
Дужку «)» падлеткі называюць пазногцем. А выкарыстанне некалькіх дужак адразу «))))» у інтэрнэце называюць «дзед зноў пазногцяў насыпаў».
У беларускіх сацыяльных сетках выраз яшчэ толькі пачынае выкарыстоўвацца, але ён папулярны ў расійскамоўным і ўкраінамоўным сегменце інтэрнэту.
У тыктоку блогеры здымаюць свае рэакцыі на моладзевы слэнг і здзіўляюцца таму, як хутка іх звычкі сталі лічыцца «дзядоўскімі».
Некаторыя карыстальнікі пішуць, што не сутыкаліся з такім слэнгам ад сваіх малодшых братоў і сясцёр, якія лічацца пакаленнем Альфа.
Выглядае на тое, што большасць пастоў у інтэрнэце прысвечана менавіта рэакцыі на выраз «дзед пазногцяў насыпаў», а сама фраза так і не стала папулярнай сярод падлеткаў.
«Взвейтесь кострами» ў іншай форме вярнулася ў школы». Што цяпер адбываецца ў беларускай адукацыі?
У Германіі вызначылі моладзевае слова года. Гэта старажытны тэрмін, але з новым сэнсавым напаўненнем
«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця
Вытворцы алкаголю панікуюць: моладзь да 25 гадоў амаль не п’е, прычым ва ўсіх краінах
Як гэта — працаваць на боса пакалення Z? Гэта зусім іншы тып начальніка
Каментары
Хаця ж гэта ў рунеце... а яе там амаль няма.