Факт жорсткага браканьерства выявілі на тэрыторыі Калінкавіцкага лясгаса, паведамляе Мінлясгас. Старшы егер гаспадаркі выявіў сляды незаконнай здабычы самкі лася з двума эмбрыёнамі.

У лесе зламыснік пакінуў галаву і капыты ласіхі, а таксама двух яе ненароджаных ласянят.
Егер напаў на след браканьера на тэрыторыі лесапаляўнічай гаспадаркі паблізу вёскі Якімавічы і выклікаў на месца следча-аператыўную групу. Меркаванае кола вінаватых у інцыдэнце асоб ужо ўстаноўлена, а па факце браканьерства распачатая крымінальная справа.
Каментары