Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што амерыканскія дэлегаты пасля згоды Украіны на спыненне агню сустрэнуцца з прадстаўнікамі Расіі «сёння ці заўтра».

Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images
Трамп дадаў, што плануе асабіста пагаварыць з Уладзімірам Пуціным «на гэтым тыдні», але падкрэсліў: «Для таго, каб танцаваць танга, патрэбныя двое».
Раней дарадца Трампа Майк Уолц пасля кантактаў з прадстаўнікамі ЗША і Украіны, якія адбыліся ў Саудаўскай Аравіі, заявіў, што мае намер найбліжэйшым часам пагутарыць з Масквой, каб абмеркаваць вынікі перамоў і спыненне агню.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, у сваю чаргу, адзначыў, што «мяч цяпер на баку Расіі». «Мы спадзяемся, што расіяне адкажуць узаемнасцю», — заявіў кіраўнік Дзярждэпу.
Макрон заклікаў распрацаваць план гарантый бяспекі для Украіны на выпадак спынення агню
Дарадца Трампа: На перамовах у Джыдзе абмяркоўваліся і доўгатэрміновыя гарантыі для Украіны
Рубіа пасля перамоў з Украінай: мяч цяпер на баку Расіі
ЗША аднаўляюць вайсковую дапамогу Украіне. Расіі прапануецца спыненне агню на 30 дзён, Украіна на гэта згодна
Каментары
[Зрэдагавана]