На ютубе з'явіўся забаронены ў Расіі фільм Сакурава «Казка». Яго апублікаваў канал Ксеніі Сабчак
На ютуб-канале Ксеніі Сабчак выклалі фільм Аляксандра Сакурава «Казка». Мінкульт забараніў яго пракат у Расіі. Імаверна, гэта стане апошні фільм рэжысёра.

«Гэта першы фільм рэжысёра, якому не далі ў Расіі пракатнага пасведчання. Чыноўнікі з Мінкультуры спаслаліся на «іншыя выпадкі, вызначаныя законам». Фактычна — адмовілі без тлумачэння прычын. Цяпер у кожнага з вас ёсць магчымасць паспрабаваць зразумець, чаму была прынятая такая пастанова і наколькі яна адэкватная», — гаворыцца ў тэлеграм-канале Сабчак «Кровавая барыня».
Прэм'ера «Казкі» адбылася ў жніўні на кінафестывалі ў Лакарна.
Галоўныя героі фільма — Сталін, Гітлер, Мусаліні і Чэрчыль, якія сустракаюцца ў пекле.
Сакураў гаварыў, што «Казка» — яго апошняя карціна. Расійскі Мінкульт адмовіў ёй у выдачы пракатнага пасведчання.
-
Фільм «Пад шэрым небам», дзе прататыпам стала Кацярына Андрэева, выходзіць у польскі пракат
-
Што за расійскі серыял «Аўтсорс», пра які ўсе гавораць? У ім паказваюць, як «часам не да законаў»
-
«Купляй танна яго карціны, праз 10 гадоў ён стане сусветна вядомым!». Якім паказаны Хаім Суцін у фільме, які зняў Джоні Дэп?
Каментары