Моды1717

Блогер параўнаў французскую парфуму ад Dior за 550 рублёў з беларускім аналагам за 30. Ці знайшоў розніцу?

Тыкток-блогер набыў два візуальна аднолькавыя флаконы з парфумай. Толькі ў адным з іх быў сусветна вядомы водар Fahrenheit ад Dior, а ў іншым Fragrand ад беларускага брэнда Dilis. Розніца ў кошце ўражвае: каля 550 рублёў за французскую парфуму супраць 30 рублёў за беларускую. Ці адчуў ён розніцу пад час «сляпога тэсціравання»?

Блог Вадзіма Лапая ў тыктоку прысвечаны рознай парфуме — хлопец няблага арыентуецца ў водарах розных брэндаў.

— Я набыў парфуму ад беларускага брэнду — называецца Fragrand. Гэта клон на Dior Fahrenheit. Ён абышоўся мне ў 28 беларускіх рублёў (але на відэа з крамы бачны цэннік 29,92 па акцыі замест першапачатковых 47,49. — «НН»). Давайце яго пратэсціруем, параўнаем з арыгіналам і зразумеем, ці трэба пераплачваць.

Блогер адзначыў, што скапіраваць дызайн флакона ў беларускага вытворцы атрымалася амаль цалкам — крыху адрозніваюцца толькі накрыўкі. Далей асістэнт папырскаў рознай парфумай на два блотары (папяровыя палоскі-тэстары): французскай на роўны і беларускай на загнуты.

Скрыншот відэа ў тыктоку Вадзіма Лапая

Як вы думаеце, ці атрымалася ў Вадзіма зразумець, дзе што? З першых секунд. Ён нават засмяяўся ад таго, наколькі ўсё проста атрымалася.

— Растлумачу, у чым розніца. Dior Fahrenheit гучыць больш густа, больш збіта, больш насычаная і канцэнтраваная кампазіцыя. Прычым пахне адразу менавіта парфумернай кампазіцыяй.

Беларуская парфума пахне падобна, але вельмі доўга гучаць спіртавыя ноты. І вось гэта яе выдае. І водар не такі яркі.

Вядома, арыгінальны пахне нашмат страмчэй. Калі вы захопленыя парфумерыяй, то варта пераплаціць і купіць арыгінал Fahrenheit. Для тых, хто ўвогуле не мае паняцця, што такое парфумерыя, і хоча проста ўзяць нешта, каб смачна пахнуць, дык Fragrand за 28 рублёў мае даволі нядрэннае гучанне.

@vadimodoure #парфюм #рекомендации #vadoure ♬ оригинальный звук - Вадим Лапай

Блогер кажа, што адшукаць парфуму ад Dilis нескладана: яна звычайна ёсць у крамах «Міла» і «Востраў чысціні». Але калі паглядзець водгукі на яе, то большасць пакупнікоў незадаволена ўстойлівасцю водараў.

За суткі ролік сабраў больш за 765 тысяч праглядаў і больш за 21 тысячу лайкаў. А ў каментарыях, зразумела, пачаліся батлы паміж тымі, хто любіць арыгіналы, і аматарамі эканоміць.

Нехта пажартаваў: моцныя спіртавыя ноты ў беларускай парфуме для таго, каб духамі можна было і папырскацца, і выпіць.

Каментары17

  • Сонейка
    21.02.2024
    Калі нехта сам любіць карыстацца беларускімі духамі - калі ласка. Але мне ж вось аналагічнае лайно за 3 капейкі любімыя сваякі дарылі. Фууу... Вельмі непрыемна. Асабліва калі бачыш у той самай Міле, што твой падарунак на акцыі каштаваў 9 рублёў. Што там наогул у складзе можа быць за гэтыя грошы?
  • бабруйчанін
    21.02.2024
    У пачатку 90 х на давальческам сырье лекалах гузікі у Бабруйску шылі дзля " Дыера" плащі польты)) але была невялікая на ліпучке " Зроблена у Беларусі" Знаемая з мужам на пр Калініна Масква у фірмовай краме " Діор" яму спадабался плащ ???Яна на фабрыке інженер технолаг па якасці Прыглядаецца)) Мы дома цябе 4 купім п на выраси і па колеру)) Была магчымасць 10 % ад парціі у фабрычнай краме набыць але без " лейблау" )) А тутака у 20 раз У Деліс есць " індівідуал платіум " падобныя на " эгаіст платіум" ад "Chanel шанєль" .Калі " нюхачі" ці " панты" то ..у 20 раз даражэй самае то.
  • Абармот
    21.02.2024
    Письма с мест, флакончик боярышника гармонично дополнит любую композицю 

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне загінуў баец, які паходзіў з карэннага новазеландскага народа маары

ЗША спадзяюцца на дапамогу Украіны ў вытворчасці дронаў1

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса2

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзі ВІДЭА1

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны9

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара2

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць