Свет

Стывен Кінг заклікаў адмяніць «Оскар» праз пажары ў Лос-Анджэлесе

Вядомы амерыканскі пісьменнік Стывен Кінг лічыць, што цырымонію ўручэння прэміі «Оскар» у 2025 годзе сёлета варта адмяніць у сувязі з катастрафічнымі наступствамі пажараў у Лос-Анджэлесе. Пісьменнік заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у галасаванні ў знак выказвання сваёй пазіцыі.

Стывен Кінг. Фота: Mathew Tsang/Getty Images

«Не галасую сёлета на «Оскары». На маю сціплую думку, яго варта адмяніць. Няма месца бляску, калі Лос-Анджэлес гарыць», — напісаў Кінг у сацсетцы Bluesky.

Меркаванні прадстаўнікоў кінаіндустрыі і карыстальнікаў сацсетак з гэтай нагоды падзяліліся. Некаторыя палічылі, што цырымонію ўручэння «Оскара», наадварот, неабходна правесці, каб падтрымаць індустрыю і рэгіён у цэлым. Мерапрыемства дазволіць сабраць сродкі, якія пойдуць на аднаўленне Лос-Анджэлеса і дапамогу ўсім пацярпелым.

Аргументы на карысць правядзення «Оскара» такія: адмена цырымоніі ўзнагароджання наўрад ці камусьці дапаможа. Затое выкарыстанне маштабнай і глабальнай платформы «Оскара» для збору сродкаў на дапамогу пацярпелым ад пажараў можа якраз прынесці карысць. Таму любыя заклікі да адмены цырымоніі больш падобныя на эмацыйнае жаданне спыніць нешта святочнае, чым на сапраўды карысны крок.

Зрэшты, Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук пакуль і не збіраецца адмяняць цырымонію, паведамілі крыніцы выдання The Hollywood Reporter. Уручэнне «Оскара» па-ранейшаму запланавана на 2 сакавіка 2025 года.

Лясныя пажары ў прадмесцях Лос-Анджэлеса працягваюцца ўжо дзясяты дзень, і ад іх пацярпелі ў тым ліку і многія галівудскія зоркі, нерухомасць якіх згарэла. Цяпер, праўда, пажарнікі з палёгкай адзначаюць, што ім удалося справіцца з нядаўнімі ўмовамі павышанай небяспекі — моцнымі пустыннымі вятрамі і нізкай вільготнасцю — без значнага росту двух буйных пажараў. Але вярнуцца дадому дзясяткі тысяч эвакуяваных змогуць не раней чым праз тыдзень.

Прыватная кампанія AccuWeather ацэньвае ўжо панесеныя страты ў больш чым 250 мільярдаў даляраў, што робіць цяперашнія пажары ў Лос-Анджэлесе самым дарагім прыродным бедствам у гісторыі ЗША.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне загінуў баец, які паходзіў з карэннага новазеландскага народа маары

ЗША спадзяюцца на дапамогу Украіны ў вытворчасці дронаў1

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса2

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзі ВІДЭА1

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны9

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара2

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць