Культура11

У чатырох польскіх гарадах адбудзецца сінхронны фестываль салідарнасці і культуры Belarus Outside Sound System

26 студзеня ў Варшаве, Кракаве, Познані і Гданьску пройдзе фестываль Belarus Outside Sound System, які аб’яднае ўдзельнікаў вакол каштоўнасцей свабоды і салідарнасці праз музыку і мастацтва. Хэдлайнерамі фэсту ў розных гарадах стануць беларускія праекты SOYUZ і Yegor Zabelov, SHUMA і Anastasia Rydlevskaya, WTBSK і Mustelide, Разбітае Сэрца Пацана і Pukst, а да яго арганізацыі далучацца шматлікія лакальныя супольнасці з арт-маркетамі, выставамі і майстар-класамі, піша Reform.news.

Фота: facebook/shumaby

Гэта ўжо восьмая акцыя культурнага руху Belarus Outside Sound System (BOSS). Ініцыятыва падтрымлівае беларускіх творцаў у эміграцыі і прыцягвае ўвагу міжнароднай супольнасці да сітуацыі ў Беларусі праз мяккую сілу мастацтва і творчасці.

«На мінулыя фестывалі ў Варшаве і Вільні можна было трапіць за ахвяраванне на карысць беларускіх палітычных зняволеных, — распавядаюць лідары руху BOSS Аляксандар Багданаў і Сара Токіна. — Гэтым разам мы дапамагаем тым, хто абіраў свабоду і апынуўся ў эміграцыі, бяспечна сабрацца разам, падтрымаць і натхніць адно аднаго і адчуць сябе часткай адзінага сінхроннага дзвіжу, нават у розных гарадах. Таму ўваход будзе вольны на ўсіх пляцоўках. Усе гэтыя гады мы назіраем, як тысячы беларусаў за межамі Радзімы працягваюць яднацца вакол сваёй музыкі і культуры агулам, бо гэта менавіта тое, чым мы ўсе сапраўды захапляемся і ганарымся».

Такім чынам кожная падзея, па словах арганізатараў, становіцца яшчэ і своеасаблівым шоў-кейсам актуальнай беларускай музыкі і мастацтва. Для шматлікіх творцаў у выгнанні гэта шанец павялічыць сваю аўдыторыю, сустрэцца з новымі слухачамі і гледачамі, наведаць гарады, дзе яны яшчэ не выступалі, і заставацца ў беларускім культурным асяроддзі.

Праграма падзей:

Каментары1

  • Такітак
    18.01.2025
    Адчуванне, што ў Польшчы робіцца больш для беларускай культуры, чым у самой Беларусі

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне загінуў баец, які паходзіў з карэннага новазеландскага народа маары

ЗША спадзяюцца на дапамогу Украіны ў вытворчасці дронаў1

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса2

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзі ВІДЭА1

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны9

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара2

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць