Свет99

Данія можа адказаць амерыканцам за Грэнландыю асіметрычным ударам. І гэта будзе адчувальна для эліт

Хоць Данія і не можа пахваліцца першай арміяй у свеце і магутным флотам для абароны Грэнландыі, але краіна мае некалькі непрыемных сюрпрызаў для ЗША, адзін з якіх можа істотна паўплываць на фігуры багатых амерыканцаў.

Спрэчкі Даніі (злева) і ЗША (справа) вакол Грэнландыі (зверху ў цэнтры). Фоты: Vecteezy. Калаж: «Наша Ніва»

Падчас першага тэрміну на пасадзе прэзідэнта ЗША Дональд Трамп неаднаразова выказваў ідэю адносна куплі Грэнландыі. Тады гэтыя заявы ўспрымаліся як жарт, але цяпер, калі Трамп паўтарае свае заклікі і суправаджае іх пагрозамі на адрас Даніі і некалькіх іншых саюзных краін, сітуацыя выглядае больш сур’ёзнай.

Аднак Данія, нягледзячы на маленькую армію і несувымерную з ЗША эканоміку, далёка не такая безабаронная ў гэтай сітуацыі. Краіна мае некалькі магутных эканамічных і палітычных інструментаў, здольных прымусіць ЗША задумацца, піша выданне Foreign Policy.

Па-першае, у Даніі знаходзіцца кампанія Maersk — другая ў свеце па магутнасці суднаходная лінія, якая спецыялізуецца на кантэйнерных перавозках. Больш за 14% усяго сусветнага флоту кантэйнеравозаў належыць дацкай Maersk, і ў 2023 годзе кампанія перавезла каля 24 мільёнаў кантэйнераў на сваіх 672 суднах. Калі ўлады Даніі загадаюць Maersk спыніць перавозкі ў ЗША, гэта можа прывесці да сур’ёзных лагістычных праблем для амерыканскага бізнэсу і спажыўцоў. Такі крок стаў бы балючым ударам для эканомікі ЗША.

Другі магутны рычаг Даніі — гэта фармацэўтычны гігант Novo Nordisk, вытворца семаглутыду, асноўнага інгрэдыенту мегапапулярных у ЗША прэпаратаў для пахудзення і лячэння дыябету Ozempic і Wegovy, якімі карыстаюцца мільёны заможных амерыканцаў, сярод якіх многія прадстаўнікі палітычных, культурных, інтэлектуальных эліт.

Гэтыя прэпараты зрабілі рэвалюцыю ў медыцыне ЗША, і попыт на іх імкліва расце. Колькасць рэцэптаў на Ozempic у Амерыцы падскочыла на 400% за перыяд з 2021 па 2023 год, дасягнуўшы 2,6 мільёна ў канцы 2023 года. Больш за паўмільёна амерыканцаў прымалі Wegovy у маі 2023 года.

Пакуль што вытворчасць семаглутыду амаль цалкам засяроджаная ў Даніі, і нават нягледзячы на спробы амерыканскіх кампаній стварыць альтэрнатыву, сапраўдны Ozempic вырабіць у ЗША пакуль не ўдалося.

Дацкі фармацэўтычны гігант Novo Nordisk зарабляе велізарныя грошы на рынку ЗША, і, каб задаволіць попыт, кампанія інвеставала $4,1 мільярда ў будаўніцтва новага прадпрыемства ў Паўночнай Караліне, які вырабляе семаглутыд. Але калі планы ЗША па Грэнландыі зойдуць занадта далёка, дацкі ўрад можа загадаць Novo Nordisk цалкам спыніць бізнэс у ЗША і абмежаваць туды свае пастаўкі.

Дзеянні Даніі ў адказ могуць стаць сур’ёзным ударам для Злучаных Штатаў, асабліва ўлічваючы, што як Maersk, так і Novo Nordisk маюць важнае стратэгічнае значэнне для амерыканскай эканомікі. Гэта можа ператварыць намеры Трампа па Грэнландыі ў небяспечную авантуру, якая створыць для яго больш праблем, чым выгады, падагульняе Foreign Policy.

Каментары9

  • Васіль
    28.01.2025
    Дзіцячы лепет. Аналітыка ад Міколы Бугая.
  • Ганьба
    29.01.2025
    А адзін вусаты хрэн выгнаў Нівею :)
  • Вадя
    29.01.2025
    Дания тратит на этот холодильник более 500 миллионов евро ежегодно, ничего, кроме понтов, не имея взамен. 50 тысяч жителей, из них до 80%эскимосы.Автономный статус. Предложи Трамп по миллиону каждому жителю(а это четверть того, что за три года получила Украина) и дело в шляпе. Вернее, в котелке у империал ста Трампа.

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША спадзяюцца на дапамогу Украіны ў вытворчасці дронаў1

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса2

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзі ВІДЭА1

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны9

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара2

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць