Пад Петрыкавам вырасцілі першыя цюльпаны «элітных галандскіх сартоў»
У Петрыкаўскім лясгасе Гомельскай воласці вырасцілі першыя цюльпаны «элітных галандскіх гатункаў», якія ў хуткім часе паступяць у продаж. Па словах прадстаўнікоў ведамства, асноўная частка кветак саспее да 8 сакавіка, але першыя можна будзе набыць ужо 14 лютага

Паводле слоў супрацоўнікаў Петрыкаўскага лясгаса, усяго яны высадзілі 18 тысяч цыбулін сартоў белага, чырвонага, жоўтага і градыентнага колеру. Першыя з іх можна будзе набыць у спецыяльным гадавальніку горада.

У ведамстве таксама назвалі цану, па якой плануюць прадаваць вясновыя кветкі — 4 рублі за штуку.

У канцы студзеня першыя цюльпаны заўважылі на сталічным Камароўскім рынку, сярэдні іх кошт складаў 6 рублёў. У мінскіх супермаркетах цэны вар'іруюцца ў залежнасці ад букета (у сярэднім каля 3 рублёў за кветку).
Каментары