Грамадства11

Гарадзішча на Менцы невядомыя пашкодзілі квадрацыкламі

Сайт pristalica.by паведаміў пра тое, што на старажытным гарадзішчы за 10 кіламетраў на захад ад Мінска на беразе ракі Менкі, на якім паўстаў старажытны Менск і дзе апошнія гады праводзяцца маштабныя археалагічныя раскопкі, нейкія людзі актыўна адпачываюць нягледзячы на забароны. 

Фота: Мінскі райвыканкам

Паводле інфармацыі выдання, пару дзён таму загадчыка аддзела Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэя Вайцяховіча шакавала навіна: па беразе хтосьці намотваў кругі, мяркуючы па слядах, на квадрацыклах.

«Пра тое, што гэтая мясцовасць адносіцца да гісторыка-культурнай, мне здаецца, ведаюць ужо ўсе. Тым больш што на ўездзе ёсць шыльда, што праезд забаронены. Але, як мы зразумелі, гэтую агароджу проста аб'ехалі і далей пачалі весяліцца», — адзначае археолаг.

З фота вынікае, што намотвалі кругі на квадрацыклах тут неаднойчы, прытым нават каля памятнага камня, які нагадвае, што гэта за месца.

Фота: Мінскі райвыканкам

«Мясцовасць тут узгорыстая. Можа, таму і выбралі месца пакатацца… Па выніку гэтыя людзі прычынілі шкоду гісторыка-культурнай каштоўнасці. Вядома, па вясне мы будзем выпраўляць знешні выгляд, рабіць усё прыгожа, але тым не менш хацелася б не мець такіх гасцей», — адзначыў Андрэй Вайцяховіч.

Хто гэтыя парушальнікі, пакуль не высветлена.

«Уся тэрыторыя комплексу адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці, нават валы і камяні. Тут дазволена толькі пешая прагулка, але ніяк не язда. Мы ў сваю чаргу расставім неабходныя інфармацыйныя таблічкі, каб наведвальнікі адразу былі азнаёмленыя з некаторымі нюансамі наведвання комплексу», — адзначылі ў Мінскім райвыканкаме.

Фота: Мінскі райвыканкам

Згодна з Кодэксам аб культуры, знішчэнне, пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, здзейсненае па неасцярожнасці, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 35 велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 20 да 100 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да 500 базавых велічынь. Таксама адказнасць прадугледжаная і артыкуламі 345 і 346 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Каментары1

  • Валенты
    12.02.2025
    Турысты з усходу?

Цяпер чытаюць

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне загінуў баец, які паходзіў з карэннага новазеландскага народа маары

ЗША спадзяюцца на дапамогу Украіны ў вытворчасці дронаў1

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса2

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзі ВІДЭА1

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны9

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара2

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць