Выдавецтва Kolegium Europy Wschodniej (KEW) выдала раман Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» у перакладзе з беларускай на польскую мову, які зрабіла Малгажата Бухалік. Па-польску твор мае назву «O wilku mówiono w izbie», паведамляе bellit.info.

У польскамоўнай анатацыі гаворыцца, што раман Евы Вежнавец — поўная сімвалізму гісторыя, у якой воўк не толькі дзікі звер, але і сведка нашых страхаў, надзей і няздзейсненых жаданняў. Героі кнігі сутыкаюцца сам-насам з гэтай велічнай істотай, што прымушае іх супрацьстаяць уласным пачуццям і трывогам. Гэта гісторыя пра тое, што звязвае нас з навакольным светам, пра тое, як многаму мы можам навучыцца ў тых, каго часта баімся зразумець.
Рэдактарам выступіў Ежы Зыгмунт Шэя. Ілюстратарка — Аляксандра Канарска.
Кнігу ўжо можна купіць праз сайт выдавецтва Kew.org.pl.
Выдавецтва «Пфляўмбаўм» паведамляла пра падпісанне дамоваў на выданне кніг Евы Вежнавец у сакавіку 2024 году. Ева Вежнавец — творчы псеўданім пісьменніцы Святланы Курс.
Беларуская літаратура: ілюзія, што ўсе пісьменнікі выехалі
Раман «Па што ідзеш, воўча?» намінавалі на шведскую прэмію
«Людзі хочуць літаратуры пра сябе, і вельмі важна, каб пісьменнікі на гэта рэагавалі». Выдавец Янушкевіч расказаў пра поспехі і праблемы свайго бізнэсу
«Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец пераклалі на нарвежскую мову
У дзяржвыдавецтве публікуюць раман, які капіруе сюжэт «Па што ідзеш, воўча?»
Каментары