Пасля сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага са спецпрадстаўніком ЗША па Украіне Кітам Келагам адмянілі запланаваны напачатку выхад да прэсы. Пасля, аднак, Зяленскі расказаў сам, пра што ішла гаворка падчас гэтай сустрэчы.

«Сустрэча з генералам Келагам. Добрая размова, шмат дэталяў. Удзячны Злучаным Штатам за ўсю аказаную дапамогу і двухпартыйную падтрымку Украіны і ўкраінскага народа.
Гэта важна для нас і для ўсяго свабоднага свету, каб сіла ЗША адчувалася. Дэталёва абмеркавалі сітуацыю на полі бою і тое, як вярнуць усіх нашых палонных, а таксама дзейсныя гарантыі бяспекі.
Украіна з самай першай секунды гэтай вайны імкнецца да міру, і мы можам і павінны зрабіць мір надзейным і трывалым, каб Расія больш ніколі не змагла вярнуцца з вайной. Украіна гатовая да моцнага, сапраўды карыснага пагаднення з прэзідэнтам Злучаных Штатаў аб інвестыцыях і бяспецы. Мы прапанавалі самы хуткі і найбольш канструктыўны шлях дасягнення выніку. Наша каманда гатовая працаваць 24/7.
Поспех аб'ядноўвае. Усім у свеце патрэбны поспех у адносінах са Злучанымі Штатамі.
Дзякую генералу Келагу за супольную працу дзеля дасягнення важных вынікаў», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.
Каментары
зрэшты, ў найбліжэйшым часе гэтую барацьбу за права (на справе прывілей) стрыгчы ў акоп ўкраінскага прыгоннага змые ў нябыт, як выплюкала оды пра прыўкраснасьць Камілі Рагатухі
- Товарищи! Не стреляйте! Я свой! Свой! Слава россии!
Зеленский заявил, что его удивили две вещи. То насколько Генерал быстро бегает в его возрасте и его превосходный уровень владения русским языком. Песков отказался давать комментарии.