Ксяндза з Ліды затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы
Ксяндза Дзмітрыя Мальца, вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, затрымалі за падпіскі на «непажаданыя» рэсурсы, піша «Хрысціянская візія».

Раней святар служыў у Навагрудку і стаў вядомы тым, што ў 2023 годзе яго хацелі прызваць у армію. У касцёле нават прайшла адпаведная імша, аднак пасля розгаласу ў СМІ прызыў адмянілі.
Сёння ў яго судовае пасяджэнне па ч. 2 арт. 19.11 КоАП РБ.
Каментары