За студзень па палітычных крыміналках асудзілі мінімум 89 чалавек. Але гэта найменшы вынік за апошні час
Для параўнання, у снежні 2024 года рэпрэсавалі ўдвая больш беларусаў.

У студзені 2025 года лукашэнкаўская судовая сістэма рэпрэсавала па палітычных матывах як мінімум 89 беларусаў. Такія даныя паведамляе «Вясна», якая вядзе маніторынг судовых працэсаў. У гэты лік не уваходзяць завочныя вытворчасці (у студзені яна была адна) — ні ў мінулым месяцы, ні ў папярэдніх.
Вынік студзеня — жахлівы, але ён найніжэйшы за апошні час.
Колькі чалавек было асуджана па крымінальных артыкулах у папярэднія месяцы?
- студзень 2025 года — 89 чалавек
- снежань 2024 года — 188 чалавек
- лістапад 2024 года — 144 чалавек
- кастрычнік 2024 года — 172 чалавекі
- верасень 2024 года — 170 чалавек
- жнівень 2024 года — 127 чалавек
- ліпень 2024 года — 170 чалавек
- чэрвень 2024 года — 146 чалавек
- май 2024 года — 145 чалавек
- красавік 2024 года — 161 чалавек
- сакавік 2024 года — 165 чалавек
- люты 2024 — 129 чалавек
- студзень 2024 года — 120 чалавек
- снежань 2023 года — 161 чалавек
- лістапад 2023 года — 101 чалавек.
Паўсюль указваюцца вынікі, сабраныя праваабаронцамі. У кожным з месяцаў могуць быць палітвязні, якія прайшлі міма ўліку. Аднак сістэма маніторынгу застаецца ранейшай, таму доля няўлічаных палітвязняў будзе падобнай у кожны з месяцаў.
Па стане на 25 лютага 2025 года ў Беларусі налічваецца 1209 палітвязняў. Апошні раз на такім узроўні лік трымаўся ў маі 2022 года. На піку колькасць палітвязняў перавышала 1500 чалавек.
Каментары