У сувяззю з абвастрэннем палітычных і фінансавых праблем Ілана Маска прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што купіць аўтамабіль Tesla у ягонай кампаніі, піша Associated Press.

Раней прэзідэнт ЗША абвясціў, што збіраецца купіць новую Tesla у якасці «дэманстрацыі даверу і падтрымкі Ілана Маска, сапраўды вялікага амерыканца».
Выданне The Washington Examiner апублікавала відэа таго, як Трамп набывае машыну.
«Па-першае, гэта выдатны прадукт. А па-другое, ён прысвяціў гэтаму сваю энергію і сваё жыццё, і я лічу, што з ім абышліся вельмі несправядліва», — кажа Трамп, стоячы побач з мільярдэрам і яго маленькім сынам.
10 сакавіка Tesla Ілана Маска страціла 15% рынкавага кошту за адзін дзень. Усяго за месяц яна патаннела на 36%. Гэта звязана як з ростам канкурэнцыі на рынку, так і з байкотам яе прадукцыі спажыўцамі на абодва бакі акіяну — у адказ на пазіцыю Маска па Украіне.
Каментары