Грамадства1818

Алексіевіч расказала, як ёй прапанаваў дапамогу расійскі мільярдэр Неўзлін

«Ад нашай сустрэчы засталіся вельмі добрыя ўспаміны. Ён вельмі прыгожа паступіў».

Alexievich Nevzlin
Святлана Алексіевіч і Аляксей Неўзлін. Фота: скрыншоты відэа

У спецвыпуску ТОКу пісьменніца і нобелеўскай лаўрэатка Святлана Алексіевіч расказала пра сваю даўнюю сустрэчу з мільярдэрам, былым топ-менеджарам ЮКАСа Аляксеем Неўзліным.

Па словах Святланы Алексіевіч, яна не ведала акалічнасцей, звязаных з падтрымкай Неўзліным расійскіх рэсурсаў, якія атакуюць Святлану Ціханоўскую:

«Я гэтага не ведала. Я ведала толькі, што ён некаму дапамагаў. Але з якой мэтай, я гэтага не ведала».

Пісьменніца адзначыла, што з Неўзліным яна сустракалася толькі адзін раз. Па яе словах, сустрэча была выпадковай. Неўзлін сам выйшаў на пісьменніцу:

«Але ён убачыў, што я не ў стане [размаўляць]. Я пайшла з сустрэчы, паколькі вельмі дрэнна сябе адчувала».

«Ад сустрэчы ў мяне засталіся вельмі добрыя ўспаміны. Ён вельмі прыгожа паступіў, калі ўбачыў, наколькі я хворая. На той час я была з вельмі вялікім абвастрэннем сваёй хваробы. Ён дапамог мне з дактарамі ў Ізраілі. Гэта было вельмі па-чалавечы», —

дзеліцца ўражаннямі нобелеўская лаўрэатка.

«Я была ў такім дрэнным стане, што нават не магла гаварыць. І ён мне нічога не сказаў. А потым людзі ад яго пазванілі і сказалі, што яны аплацяць дактароў, якія мне дапамогуць. Сапраўды, гэта былі харошыя дактары. Яны прапанавалі нейкае лячэнне. Але я не рызыкнула. Падумала, што, можа быць, не трэба мне яшчэ і хірургічныя розныя ўмяшанні. Можа, мне дапамогуць таблеткі. А іншых кантактаў у мяне не было», — згадвае Алексіевіч і падкрэслівае:

«Абсалютна сумленна заяўляю — іншых кантактаў не было. А быў такі прыгожы чалавечы кантакт. Мне спадабалася, што ў яго такі парыў. Ён як бы і не ведаў мяне. Ну, магчыма, чытаў нешта, [як] ён гаварыў. Але аб тым, як ён потым шукаў шляхі уплыву на парадак дня ў Беларусі — гэта па-за мною».

А цяпер, па словах Алексіевіч, Неўзлін далучыўся да крытыкі пісьменніцы з нагоды яе выказвання аб уручэнні прэміі RAW in WAR палесцінскім журналісткам (Алексіевіч расказвала, што не ўручала гэту прэмію і не падтрымлівае ХАМАС).

«Маглі б мне пазваніць і сказаць: «Святлана, што адбылося?» Я б расказала», — заўважае Алексіевіч.

Глядзіце цалкам:

Каментары18

  • Хворбз
    19.11.2024
    Светлана,ваш язык вас некуды давядзе,але не да Кіева,гэта дакладна.Сапраўды,іншы час лепей пісаць,а не гаварыць.І не спрабаваць рабіць з сябе публічную персону.
  • %
    19.11.2024
    Штодзенны працяг рускамірскай баўбатні. Сеньня ўжо з крымінальным адценьнем
  • Не галасі!
    19.11.2024
    Красамоўнае сведчанне правінцыйнасці менавіта рускае культурнае абалонкі. Калі менавіта рускую літартуру і рускую культуру прызначыць на ролю эталонна вялікай, адкінуўшы астатняе, то тады лёгка ўнікнуць адказнасці і за імперыялізм, і за разбой, гэтаксама можна ня ведаць, хто такі Неўзлін, адкуль ён і ягоныя людзі, і што ён тут шукае.
    "Ах, обмануть меня не трудно, я сам обманываться рад. "Культура ж "не несёт ответственности..." Зручна, чаму ж не!

Цяпер чытаюць

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі4

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка зняў з пасады начальніка Акадэміі МУС1

«Будуць выстаўленыя невыканальныя ўмовы». У Крамлі абмяркоўваюць сцэнары адмовы ад часовага перамір'я5

НАСА скарысталася Марсам як трамплінам, каб разагнаць зонд у бок Юпітэра1

У Івана-Франкоўску адбыўся тэракт, выбухоўка ўзарвалася ў руках падлеткаў3

Ва Украіне загінуў баец, які паходзіў з карэннага новазеландскага народа маары

ЗША спадзяюцца на дапамогу Украіны ў вытворчасці дронаў1

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса3

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзі ВІДЭА1

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі4

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць