Свет3030

«Альтэрнатыва для Германіі», якая выступае супраць мігрантаў, перамагае ва Усходняй Германіі, дзе і так амаль няма мігрантаў

Тут партыя атрымала каля 30% галасоў, апярэдзіўшы ўсе астатнія. Усходнія немцы вінавацяць у сваіх бедах мігрантаў, на якіх трымаецца эканамічны дабрабыт Заходняй Германіі.

Карта Германіі, на якой пазначаны працэнт мігрантаў, і карта, на якой пазначаны, дзе перамагла «Альтэрнатыва для Германіі» (блакітным) на выбарах у Еўрапарламент, якія прайшлі летась. 

Лідарка ультраправай «Альтэрнатывы для Германіі» Аліса Вайдэль называе вынік сваёй партыі на датэрміновых выбарах у Бундэстаг гістарычным. 

Паводле звестак экзітполаў «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) заняла другое месца сярод партый, атрымаўшы ад 19,5% да 20% галасоў.

«Мы дабіліся гістарычнага выніку. Мы ніколі не былі мацнейшымі на федэральным узроўні», — заявіла Вайдэль, хоць гэты вынік і меншы за той, на які разлічвала партыя. 

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» Аліса Вайдэль

Лідарка партыі пацвердзіла сваю гатоўнасць да супрацоўніцтва з блокам ХДС/ХСС, але паабяцала, што праз чатыры гады яе партыя абгоніць хрысціянскіх дэмакратаў, бо ХДС, на яе думку, падманвае сваіх выбаршчыкаў, спісваючы іх з рахункаў і праводзячы выключна левую палітыку.

Найбольш моцную падтрымку «Альтэрнатыва для Германіі» атрымала зноў ва Усходняй Германіі, дзе апярэдзіла ўсе астатнія партыі, набраўшы, па прагнозах тэлеканала ARD, каля 30% галасоў выбаршчыкаў.

Пра тое, чаму ўсходнія немцы галасуюць інакш, чым астатняя Германія, мы пісалі раней у асобным артыкуле.

Сцяна ў галаве. Чаму ўсходнія немцы галасуюць інакш?

«Альтэрнатыва для Германіі» прытрымліваецца нацыяналістычных, еўраскептычных поглядаў і выступае за ўзмацненне жорсткасці міграцыйнай палітыкі Германіі, каб абараніць «нямецкую культуру», але напраўдзе гэта звычайная спекуляцыя на ўяўным страху малазабяспечаных людзей страціць сваю працу на карысць танных працаўнікоў.

Праз гэта да яе таксама прымыкаюць разнастайныя неанацысцкія, расісцкія, ісламафобныя і ксенафобныя рухі.

Свайго поспеху партыя дасягнула на хвалі міграцыйнага крызісу, які захлынуў Еўрапейскі саюз з восені 2015 года, калі ў разы ўзрасла плынь бежанцаў і нелегальных мігрантаў з Паўночнай Афрыкі, Блізкага Усходу і Паўднёвай Азіі. 

Былыя камуністычныя краіны аказаліся больш уразлівымі да ксенафобскай радыкалізацыі, бо на працягу дзесяцігоддзяў не мелі такога ж кантакту з прадстаўнікамі іншых краін і культур, які мелі жыхары краін Захаду. Усходняя Германія не стала выключэннем. 

У часы пасляваеннага аднаўлення эканомікі Заходняя Германія адчувала востры дэфіцыт працоўнай сілы, страціўшы на вайне значную частку працаздольнага мужчынскага насельніцтва. Сітуацыя абвастрылася з пачатку 1960-х гадоў, калі ГДР закрыла мяжу, спыніўшы прыток імігрантаў, які дазваляў часткова закрываць патрэбы Заходняй Германіі.

Замест немцаў Германія пачала наймаць гастарбайтараў з Турцыі, дзе быў моцны эканамічны крызіс. У наступныя дзесяцігоддзі былыя гастарбайтары перацягнулі ў Германію свае сем’і, натуралізаваліся і атрымалі нямецкае грамадзянства. На момант аб’яднання Германіі тут жыло некалькі мільёнаў чалавек турэцкага паходжання. 

Працэнт мігрантаў ці людзей, якія з'яўляюцца нашчадкамі мігрантаў. Карта 2011 года. У «старых землях» працэнт у прамысловых раёнах, дзе найбольш былі патрэбныя працоўныя рукі пасля вайны, сягае за 30%, у «новых землях» — меншы за 5%. Фота: Wikimedia Commons

Ва Усходняй Германіі масавага прыцягнення гастарбайтараў пасля вайны не было. Гамагеннае нямецкае грамадства, калі сутыкнулася з рэаліямі нацыянальнай разнастайнасці ў Заходняй Германіі, аказалася надзвычай ксенафобным.

На гэта таксама наклаліся праблемы перабудовы эканомікі і вялікага беспрацоўя — замежнікі ўспрымаліся выключна як тыя, хто адбірае працу ў карэнных. Прыток мігрантаў у час міграцыйнага крызісу толькі ўзмацніў гэтыя перакананні.

Заходнім немцам, якія паўстагоддзя пражылі з тымі ж туркамі ў адной краіне, ксенафобія аказалася менш уласцівая. Да таго ж многія былыя мігранты атрымалі права голасу і таксама маглі ўплываць на вынікі выбараў. 

Каментары30

  • Злы
    23.02.2025
    Туркі ехалі ў Германію працаваць, а ў часы Меркель туды ламанулася процьма людзей, мэтай якіх было сесці на "сацыял" і жыць за кошт нямецкіх падаткаплатнікаў
  • Не ілжы. Бог пакарае
    23.02.2025
    Злы, ў часы Меркель з сірыйскай вайны аднаго Пуціна і ў часы Шольца з украінскай вайны аднаго Пуціна мільены бежанцаў
  • У вас что-то с логикой
    24.02.2025
    Nk, самое небеспечное что мозги у невероятных промыты комунистической пропагандой и ничто уже не в состоянии изменить этого.

Цяпер чытаюць

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі4

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка зняў з пасады начальніка Акадэміі МУС1

«Будуць выстаўленыя невыканальныя ўмовы». У Крамлі абмяркоўваюць сцэнары адмовы ад часовага перамір'я5

НАСА скарысталася Марсам як трамплінам, каб разагнаць зонд у бок Юпітэра1

У Івана-Франкоўску адбыўся тэракт, выбухоўка ўзарвалася ў руках падлеткаў3

Ва Украіне загінуў баец, які паходзіў з карэннага новазеландскага народа маары

ЗША спадзяюцца на дапамогу Украіны ў вытворчасці дронаў1

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса3

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзі ВІДЭА1

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі4

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць