Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў заявіў, што трэба пакласці канец вайне Расіі супраць Украіны. Пры гэтым ён лічыць, што ні Украіна, ні Расія «не маюць картаў» для вядзення перамоў, піша «Еўрапейская праўда».

«Ведаеце, я казаў, што ў іх [ва Украіны] няма картаў. Ні ў каго на самай справе няма картаў. У Расіі няма картаў… Што вам трэба зрабіць, дык гэта заключыць пагадненне і спыніць забойствы. Гэта бессэнсоўная вайна, і мы збіраемся яе спыніць», — сказаў Трамп журналістам на борце самалёта.
Ён таксама спадзяецца, што падчас перамоў украінскай і амерыканскай дэлегацый у Саудаўскай Аравіі на гэтым тыдні атрымаецца дасягнуць «добрага выніку».
«Думаю, у нас будзе добры вынік у Саудаўскай Аравіі. Я лічу, што некаторыя вельмі важныя рэчы могуць адбыцца на гэтым тыдні», — сказаў прэзідэнт ЗША.
Ён упэўнены, што Украіна падпіша з ЗША пагадненне аб выкапнях.
«Мы хочам, каб яны [украінцы] імкнуліся да міру проста цяпер у той меры, у якой павінны. Думаю, цяпер яны гэтага не зрабілі. На працягу наступных двух-трох дзён стане зразумела».
Таксама Трамп заявіў, што ЗША разглядаюць магчымасць зняцця паўзы ў перадачы Украіне разведвальных даных.
«Мы амаль вырашылі [зняць паўзу]. Я маю на ўвазе, што мы сапраўды амаль вырашылі», — сказаў ён.
Каментары