Цяпер выбраць тавары на расійскім маркеплэйсе можна выкарыстоўваючы Wibes — пляцоўку з кароткімі ролікамі, паведамляе ТАСС.
Прынцып працы Wibes падобны на тыкток: карыстальнікі праглядаюць кароткія відэа. Але тут упадабаны тавар, які вы пабачыце ў роліку, можна адразу купіць.
Пакуль пляцоўка працуе ў тэставым рэжыме.

Галоўная старонка Wibes. Скрыншот: wibes.ru
У тэставай версіі ўжо даступныя сотні тысяч відэа ад больш чым адной тысячы прадаўцоў, а таксама падборкі ад блогераў.
Пасля завяршэння тэставага перыяду плануецца ўкараніць манетызацыю для аўтараў кантэнту і блогераў, а рэкламадаўцы атрымаюць інструменты для аналізу эфектыўнасці рэкламы.
Каментары