Здароўе

Ключ да прафілактыкі Альцгеймера можа быць у здаровым харчаванні — навукоўцы

Вынікі новага даследавання прадэманстравалі, што караціноіды ды іншыя антыаксіданты, на якія багатыя садавіна і гародніна, могуць значна запаволіць развіццё хваробы Альцгеймера і істотна знізіць рызыку захворвання на яе.

гародніна, дыета овощи, диета vegetables, diet

Караціноіды — магутныя антыаксіданты, якія звычайна ўтрымліваюцца ў каляровай садавіне (грэйпфруты, абрыкосы, персікі) і гародніне (морква, гарбуз, памідоры, шпінат, кукуруза, перац, капуста). Яны адыгрываюць вельмі важную ролю ў перадухіленні акісляльнага стрэсу, які прыводзіць да развіцця розных хваробаў мозга, сярод іх і хвароба Альцгеймера.

Яшчэ ў 2004 годзе стала вядома, што мозг выбарачна назапашвае такія караціноіды, як лютэін і зэаксанцын. Далейшыя даследаванні паказалі, што ў людзей з вышэйшым іх утрыманнем назіралася лепшыя кагнітыўныя здольнасці і ніжэйшая рызыка развіцця дэменцыі.

Напрыклад, вучоныя з Універсітэта Раша (Чыкага) звыш дзесяці гадоў адсочвалі дыету больш як 1000 чалавек. Яны выявілі, што ўдзельнікі, якія спажывалі больш прадуктаў, багатых на антыаксіданты, мелі лепшую памяць і мысленне, а таксама радзей пакутавалі ад хваробы Альцгеймера. Асабліва карыснымі былі прадукты, багатыя на караціноіды. Людзі, што найбольш іх спажывалі, мелі на 50% меншую рызыку хваробы Альцгеймера.

Вучоныя з Медыцынскай школы Тэхналагічнага інстытута ў Вірджыніі (ЗША) упершыню здолелі даказаць, што ўзровень караціноідаў карэлюецца з хваробай Альцгеймера. Свае высновы яны апублікавалі ў Journal of Alzheimer’s Disease.

Даследаванне паказала, што ў пацыентаў з хваробай Альцгеймера ў мозгу ў два разы менш такіх караціноідаў, як лютэін, зеаксанцын і лікапін, а таксама вітаміну Е ў параўнанні са здаровым мозгам.

Даследаванні таксама паказалі, што сятчатка вока выбарачна назапашвае лютэін (ім багатая зялёная ліставая гародніна) і зеаксанцын (яго шмат у жоўтай і аранжавай садавіне і гародніне) з ежы, утвараючы бачны жоўты малекулярны пігмент, які паляпшае зрок і абараняе фотарэцэптары.

Вымяраючы без хірургічнага ўмяшання аптычную шчыльнасць макулярнага пігменту ў пацыентаў, даследчыкі могуць ацаніць канцэнтрацыю лютэіну і зеаксанцыну ў мозгу і спрагназаваць рызыку развіцця дэменцыі.

Вучоныя сцвярджаюць, што іх даследаванне даказвае, што дыета, багатая на караціноіды (напрыклад, MIND-дыета) — выдатны спосаб запаволіць прагрэс захворвання ў тых, хто ад яго пакутуе, і значна знізіць рызыкі дэменцыі ў пажылых людзей.

Чытайце яшчэ:

Упершыню ў свеце Альцгеймер знайшлі ў 19-гадовага маладога чалавека

Не зафіксавана ні аднаго выпадку, каб чалавека вылечылі: хвароба Альцгеймера 

Як мяняецца чалавек з хваробай Альцгеймера? Нейрабіёлаг: Як быццам хтосьці перанёс яго ў чужы свет

Каментары

Цяпер чытаюць

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі4

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Будуць выстаўленыя невыканальныя ўмовы». У Крамлі абмяркоўваюць сцэнары адмовы ад часовага перамір'я5

НАСА скарысталася Марсам як трамплінам, каб разагнаць зонд у бок Юпітэра1

У Івана-Франкоўску адбыўся тэракт, выбухоўка ўзарвалася ў руках падлеткаў3

Ва Украіне загінуў баец, які паходзіў з карэннага новазеландскага народа маары

ЗША спадзяюцца на дапамогу Украіны ў вытворчасці дронаў1

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса3

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзі ВІДЭА1

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны9

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі4

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць