У нямецкі парламент прайшло пяць партый.

«Альтэрнатыва для Германіі» Алісы Вайдэль упершыню ў гісторыі заняла другое месца. Фота: Michael Probst / AP
Першае месца на парламенцкіх выбарах у Германіі займае апазіцыйны блок Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХДС/ХСС, «Саюз») Фрыдрыха Мерца, згодна з данымі выбарчай камісіі краіны пасля падліку галасоў ва ўсіх 299 выбарчых акругах. У яго — 28,6% (208 месц у парламенце).
Другое месца — ва ўльтраправых «Альтэрнатывы для Германіі» (АдГ) — 20,8% (151 месца).
Трэцяе — у Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДПГ) цяперашняга канцлера Олафа Шольца — 16,4% (121 месца).
Чацвёртае — у партыі «Зялёныя» — 11,6% (85 месц).
Пятае — у «Левых» — 8,8% (64 месца).
Не прайшлі ў Бундэстаг дзве буйныя партыі: «Саюз Сары Вагенкнехт» — 4,9%, Свабодная дэмакратычная партыя — 4,3%.
Каментары